BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ПАРЭ прадстаўляе платформу для падтрымкі беларусаў у выгнанні

На пасяджэнні Камітэта па міграцыі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы кіраўніца дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі ў ПАРЭ Аляксандра Мамаева прэзентавала новы ІТ-інструмент, прызначаны для імплементацыі Люксэмбурскіх рашэнняў — комплексу рэкамендацыяў, накіраваных на вырашэнне праблемаў беларусаў у выгнанні. 

Кажа Аляксандра Мамаева:

– Ідэя – стварыць вось такі ІТ-інструмент па імплементацыі гэтых люксембургскіх рашэнняў, каб мы не проста прыходзілі вось з гэтай прыгожай брашурай, якую там надрукавалі і прасілі парламенты імплементаваць гэтыя рэкамендацыі, якія там ёсць, каб ПАРЭ звярталася да гэтых краінаў і запытвала: а як вы іх сапраўды ўжо імплементуеце? Каб краіны распавядалі, што яны ў гэтым накірунку робяць, як яны праблемы беларусаў у розных краінах вырашаюць.

Паводле Мамаевай, платформа будзе карысная не толькі грамадзянам Беларусі, але і Еўрапейскай камісіі, нацыянальным парламентам і мясцовым уладам у краінах, дзе жывуць беларусы. Асабліва гэта актуальна для федэратыўных дзяржаў, такіх як Нямеччына і Аўстрыя, дзе шмат што залежыць ад рашэнняў на мясцовым узроўні.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Аляксандры Мамаевай