У Валгаградзе Аляксандр Лукашэнка разам з Уладзімірам Пуціным возьме ўдзел у Міжнародным форуме Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня» пра падзеі Другой сусветнай вайны.

Лукашэнка таксама ўскладзе кветкі ў гістарычна-мемарыяльным комплексе «Героям Сталінградскай бітвы» на Мамаевым кургане.
Чакаецца, што Лукашэнка і Пуцін правядуць асобную сустрэчу, падчас якой абмяркуюць актуальныя пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, сітуацыю ў рэгіёне і міжнародны парадак дня, паведамляе яго прэс-служба.






