
Рэжым Лукашэнкі абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў. Такую думку падчас сустрэчы ў Вільні выказаў былы расейскі палітзняволены, апазіцыянер Ілля Яшын. Яго словы прыводзіць “Наша Ніва”:
— Як мне патлумачылі, ён літаральна абменьвае людзей на дэталі для самалётаў. У яго праблема з «Белавія», і яму трэба рамантаваць самалёт, яму патрэбныя нейкія дэталі, якія ён не можа атрымаць праз санкцыі.
Яшын не назваў крыніцы, на якія спасылаецца, робячы гэта сцвярджэнне.
Беларускае Радыё Рацыя






