BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка хоча аднавіць давер з Захадам

Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым крокі па аднаўленні даверу ў адносінах з партнёрамі, у тым ліку з шэрагам заходніх дзяржаў.

Фота: БелТА

Пра гэта Рыжанкоў расказаў журналістам па выніках сустрэчы, піша БелТА. Лукашэнка ва ўступным слове акрэсліў шэраг пытанняў для абмеркавання. Гэта прапрацоўка візітаў, рэалізацыя планаў па развіцці супрацоўніцтва, у тым ліку з Кітаем.

«Таксама быў абмеркаваны шэраг пытанняў, звязаных з рэалізацыяй пэўных нашых крокаў і крокаў нашых партнёраў па аднаўленні даверу ў адносінах. Гэта датычыла, у тым ліку, і шэрагу заходніх дзяржаў», — адзначыў Максім Рыжанкоў. Якія менавіта пытанні абмяркоўваліся ў гэтым кантэксце, міністр не ўдакладніў.