Лукашэнка замахваецца на 10 «Арэшнікаў». У кулуарах пасяджэння Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады ў Ленінградскай вобласці Лукашэнку задалі пытанне, колькі расейскіх ракетных комплексаў «Арэшнік» ён хацеў бы размясціць у Беларусі.

«Думаю, што пакуль дзясятак, а потым паглядзім. Калі ў расіян будзе жаданне больш іх размясціць, мы размесцім іх больш», — адказаў Лукашэнка.
Многія заходнія і ўкраінскія эксперты скептычна ставяцца да магчымасцяў «Арэшніка», які ўпершыню быў выкарыстаны для ўдару па ўкраінскім горадзе Дняпро ў лістападзе. Яны лічаць яго хутчэй элементам інфармацыйнай вайны, чым зброяй, якая рэальна можа змяніць сітуацыю на фронце.
Беларускае Радыё Рацыя