BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка даў прытулак польскаму экс-суддзі Шміту

Аляксандр Лукашэнка задаволіў заявы аб прыёме ў грамадзянства Беларусі і даванні прыстанішча замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Новымі грамадзянамі Беларусі сталі 257 чалавек, у тым ліку 15 непаўналетніх. 

Фота: © Sputnik / Віктар Талочка

Гэта людзі з Украіны, Расеі, Малдовы, Казахстана, Арменіі, Узбекістана, Туркменістана, Грузіі, Сірыі, Палестыны і іншых.

Акрамя гэтага, Лукашэнка даў прытулак польскаму экс-суддзі Томашу Шміту, якога па “палітычных матывах” пераследуюць у Польшчы. 

Нагадаем, Томаш Шміт вясной выехаў з Польшчы ў Беларусь і папрасіў палітычнага прытулку. Ён рэгулярна выступае з абвінавачваннямі супраць польскіх уладаў і хваліць рэжым Лукашэнкі.