Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ “Аб спыненні палётаў авіямадэлей і беспілотных лятальных апаратаў”. Згодна з ім цяпер усе, у каго легальна ёсць зброя, могуць страляць у беспілотнікі, а таксама прымяняць «фізічную сілу».

Фота: aif.ru
Згодна з указам, права на прымяненне зброі і спецыяльных сродкаў “у дачыненні да беспілотных апаратаў разам з ваеннаслужачымі (супрацоўнікамі) воінскіх фарміраванняў і органаў унутраных спраў надзелены таксама супрацоўнікі (работнікі, службовыя асобы) іншых ваенізаваных арганізацый”.
У лік такіх увайшлі пракуратура, Следчы камітэт, Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, мытныя органы.






