BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся пра другі і трэці этап ядзерных вучэнняў

Фота: rfi.fr

Беларусь і Расея дамовіліся сумесна праводзіць ядзерныя вучэнні. Уладзімір Пуцін заявіў журналістам, што напярэдадні яны з Аляксандрам Лукашэнкам “доўга вельмі працавалі, разышліся даволі позна… у тры гадзіны ночы”. Сярод іншага размова зайшла пра ядзерныя вучэнні, пра правядзенне якіх улады абедзвюх краін абвясцілі некалькі дзён таму.

“Паколькі на тэрыторыі Беларусі размешчана нестратэгічная ядзерная зброя, то мы на гэты раз прапанавалі нашым сябрам, саюзнікам (ды і прэзідэнт Беларусі пра гэта прасіў) узяць удзел у адным з этапаў гэтага вучэння. Мы іх праводзім рэгулярна”, — заявіў Пуцін.

Ён дадаў, што гэтым разам вучэнні праводзяцца ў тры этапы.

“Першы этап мы правялі, можна сказаць, паасобку, але намі было прынятае ўчора рашэнне, каб мы сінхранізаваліся і праводзілі другі і трэці этапы разам”, — дадаў у сваю чаргу Лукашэнка, які знаходзіцца ў Маскве.