Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца на гэтым тыдні.

«Сустрэча з Лукашэнкам будзе на гэтым тыдні, мы да яе рыхтуемся. Аляксандр Рыгоравіч – заўсёды жаданы госць у нашай краіне. Гэта будзе афіцыйны візіт, і адбудуцца вельмі-вельмі змястоўныя перамовы», – сказаў ён, перадае РІА «Новости». Таксама Пяскоў ананасаваў прэс-канферэнцыю Пуціна і Лукашэнку пасля перамоў.
Аляксандр Лукашэнка ў дзень галасавання 26 студзеня заявіў, што яго найбліжэйшы візіт адбудзецца ў Расею. Пазней ён некалькі разоў згадваў пра гэтую паездку. У нядзелю ў эфіры расейскага тэлебачання ўжо анансавалі візіт Лукашэнкі ў Маскву на гэтым тыдні.






