У Менск адбыліся перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам.

У склад амерыканскай дэлегацыі таксама ўвайшоў намеснік памочніка дзяржсакратара па Усходняй Еўропе Крыс Сміт. З беларускага боку ў перамовах удзельнічалі пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў і старшыня КДБ Іван Церцель. Аналагічны склад дэлегацый быў і на папярэдняй сустрэчы ў снежні 2025 года.
Напярэдадні візіту ў Менск Джон Коўл сустрэўся ў Вільні з прэм’ер-міністрам Літвы Інгай Ругінене. Бакі абмеркавалі сітуацыю з бяспекай у рэгіёне, у тым ліку выкарыстанне метэазондаў для кантрабанды, нелегальную міграцыю, затрыманне літоўскіх грузавікоў у Беларусі, а таксама пытанне вызвалення беларускіх палітвязняў.
Падчас перамоваў Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць выконваць дасягнутыя дамоўленасці адносна палітвязняў. Акрамя таго, ён прапанаваў, каб у будучыні амерыканскі спецпасланнік прылятаў у Беларусь напрамую.
Таксама беларускі кіраўнік намякнуў на магчымасць адкрыцця прамога авіязлучэння паміж Беларуссю і ЗША і прапанаваў амерыканскаму боку выслухаць яго пазіцыю па сітуацыі на Блізкім Усходзе, якая, паводле Лукашэнкі, можа быць важнай для Дональд Трамп у кантэксце яго палітыкі ў адносінах да Ірана.






