BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Лукашэнка мог стаць Першым беларускім Прэзідэнтам, але нарабіў шмат шкоды”

Роўна 30 гадоў таму Лукашэнка прыйшоў да ўлады. Наступствы 30-гадовага кіравання рэжыму Лукашэнкі ацаніў адзін з лідараў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, экс-кандыдат у Прэзідэнты Беларусі-2010 Віталь Рымашэўскі:

– У яго быў шанец сапраўды стаць Першым беларускім Прэзідэнтам. Адназначны плюс у параўнанні з яго асноўным канкурэнтам Кебічам быў у тым, што да прыходу да ўлады Лукашэнкі, улады, усё ж такі,нават нашыя рэгіянальныя кіраўнікі, ездзілі ў Маскву. Цэнтралізаваў гэтую ўладу ў Беларусі, і гэта было станоўчым. Пасля, на жаль, ён скарыстаў для выбудовы аўтарытарнага, а пасля і таталітарнага, уласнага персаналісцкага рэжыму, гандляваў беларускай незалежнасцю. Як крывавы дыктатар нарабіў велізарную шкоду, разагнаў Парламент беларускі першы. І самыя змрочныя часы ў Беларусі зараз, але гэта змрок перад світанкам. Неўзабаве ўлада ў Беларусі таксама зменіцца.

Паказальна, што Лукашэнка ў Беларусі быў апазіцыяй і прыйшоў да ўлады ў 1994 годзе праз адзіныя свабодны выбары.  Паступова  ён арыштоўваў, іншым чынам караў альбо прымушаў з’язджаць сваіх апанентаў, а таксама зліквідаваў любое публічнае іншадумства.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя