BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка наведаў цэнтр падрыхтоўкі і прымянення БПЛА ў Бярозаўскім раёне

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка наведаў цэнтр падрыхтоўкі і прымянення беспілотнікаў у Бярозаўскім раёне. Лукашэнка вырашыў праверыць, як удасканальваецца сістэма беспілотнай авіяцыі.

Яму былі прадэманстраваны ўзоры беспілотных авіяцыйных комплексаў і трэніроўкі аператараў FPV-коптэраў, якія стаяць на ўзбраенні арміі Беларусі. Гаворыць кіраўнік Паспалітага Рушэння Сяргей Бульба:

-Гадоў 15 таму пры Акадэміі навук былі створаны прадпрыемствы, якія займаліся развіццём БПЛА. Там у першую чаргу, канешне, былі самалётнага тыпу, вялікія. Ну але ж колькі яны не спрабавалі і з ізраільцянамі спрабавалі, і ад іранцаў нешта капіраваць і ад кітайцаў, але ўжо камерцыйнага поспеху яны не дасягнулі. Пасрэдныя “лятушкі”.

Па неафіцыйных крыніцах, Лукашэнка застаўся незадаволеным у параўнанні з кадрамі трэніровак КНР і ВСУ.  Магчыма, у арміі трэба чакаць кадравых перастановак.

Але найбольш цікава тое, што перад яго прыездам у аўральным парадку бюджэтнікі былі кінутыя на праполку кукурузы побач з былым аэрадромам, дзе вырабляюць дроны, і мыць кароў з шампунем у бліжэйшых сельскіх гаспадарках.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя