BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», піша БелТА. На палітвязняў, хутчэй за ўсё, амністыя распаўсюджвацца не будзе.

Законам прадугледжваецца вызваленне ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, або змякчэнне пакарання за здзяйсненне злачынстваў, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, або менш цяжкіх злачынстваў для шэрагу катэгорый асуджаных.

Сярод іх — непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны з дзецьмі да 18 гадоў, інваліды I і II групы, асобы, што пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама тыя, хто атрымаў раненні або захворванні ў перыяд вайсковай службы або службы ў ваенізаваных арганізацыях, і іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя