Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Аман, дзе запланаваныя перамовы з султанам Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам, паведамляе «Пул першага».

Адносіны Беларусі і Амана будуюцца на базе, якая была закладзена яшчэ ў 2007 годзе падчас першага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў гэтую краіну.
У склад беларускай афіцыйнай дэлегацыі, якая прыбыла ў Аман, уваходзіць Віктар Лукашэнка, паведамляе дзяржаўнае Oman News Agency. Віктар пазначаны як “сын прэзідэнта” і “прэзідэнт Алімпійскага камітэта”.
У Аман прыляцелі таксама кіраўнікі МЗС Максім Рыжанкоў, Мінпрама Аляксандр Яфімаў, Мінсельгасхарча Анатоль Ліневіч і пасол Беларусі ў Амане па сумяшчальніцтве Сяргей Цярэнцьеў.
Візіт працягнецца некалькі дзён, афіцыйная цырымонія прыёму адбудзецца ў Al Alam Palace ў нядзелю 15 снежня.






