Аляксандр Лукашэнка 8 мая накіраваўся з рабочым візітам у Расейскую Федэрацыю, дзе 9 мая на Краснай плошчы ў Маскве разам з замежнымі калегамі будзе прысутнічаць на парадзе.

На маскоўскім парадзе будуць прысутнічаць і беларускія вайскоўцы.
Увечары таго ж дня ў беларускай сталіцы каля стэлы «Мінск — горад-герой» Аляксандр Лукашэнка прыме вайсковы парад з нагоды 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
9 мая ў Беларусі пройдзе агульнанацыянальная хвіліна маўчання, у 12:00 ва ўсіх храмах краіны прагучыць памінальны звон, У гэты ж час на транспарце прагучаць сігнальныя гудкі, а ў некаторых месцах будзе прыпынены рух.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ЕРА






