BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка паляцеў у Расею, каб сустрэцца з Пуціным

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Расею, паведамляе БелТА. Падчас візіту плануюцца перамовы з расейскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным. Яны пройдуць “у розных фарматах”, адзначае дзяржаўнае агенцтва.

У той жа час адзін з экспертаў міжнароднай арганізацыі па бяспецы iSANS мяркуе, што рыхтуецца візіт Лукашэнкі ў Паўночную Карэю. Акурат сёння завяршаецца візіт міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова ў Пхеньян.

“Паездка Рыжанкова ў Паўночную Карэю – гэта спроба прадэманстраваць, што рэжым Лукашэнкі можа прынесці яшчэ больш праблем сваім суседзям. У пэўным сэнсе вось зла ўжо аформілася. У яе ўваходзяць Расея, Іран, Кітай, Паўночная Карэя”, – кажа эксперт.

Ён лічыць, што наступным крокам стане візіт Лукашэнкі ў КНДР.

Паводле reform.news