Днём 27 студзеня Аляксандр Лукашэнка выправіўся ў расейскі Санкт-Пецярбург, дзе мае ўзяць удзел у імпрэзах з нагоды 80-годдзя вызвалення Ленінграду ад нацысцкай блакады і ў паседжанні Вышэйшага дзяржаўнага савету «саюзнай дзяржавы», піша «БелТА».

Фота: Пул первого / Telegram
Лукашэнка мае ўзяць удзел у паседжанні Вышэйшага дзяржаўнага савету «саюзнай дзяржавы».
Плануецца зацвердзіць праект рэалізацыі ранейшай дамовы пра планы «саюзнай дзяржавы» на 2024–26 гады, абмеркаваць вынікі 28 «саюзных праграмаў» у 2021–23 гадах.
Абмяркоўваць будуць таксама супольную вонкавую палітыку Беларусі і Расеі, прамысловую і навукова-тэхнічную палітыку, мадэрнізацыю чыгункі і развіццё «саюзных» медыяў.






