Аляксандр Лукашэнка пастаўляў Аліеву ўзбраенне для вайны з Арменіяй. Перадача зброі была падчас вайны ў Карабаху, якую Азербайджан перамог у 2023-м. Тым не менш, Беларусь і Арменія зʼяўляліся саюзнікамі па АДКБ.

Паводле журналістаў Politico, cярод паставак былі: абсталяванне для артылерыі, сістэмы беспілотнікаў, супрацьдронавыя комплексы ды іншае. Аб’ём гандлю зброяй перавысіў 1 мільярд даляраў.
Лукашэнка таксама месяц таму назваў вайну Азербайджану за Карабах «вызваленчай», калі прыязджаў, як ён казаў, да «брата» Аліева. Учора, 13 чэрвеня, прэмʼер-міністр Арменіі Пашынян заявіў, што чакае выбачэнняў з боку Лукашэнкі і ніколі не прыедзе ў Беларусь пакуль ён пры ўладзе.
Беларускае Радыё Рацыя