Аляксандр Лукашэнка плануе “ў бліжэйшы час” дамовіцца аб сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, паведаміла ТАСС ягоная прэс-сакратарка Наталля Эйсмант.

У нядзелю Лукашэнка правёў тэлефонную размову з Пуціным. Паводле слоў Эйсмант, “асноўныя тэмы датычацца, як двухбаковых адносін, так і міжнароднага парадку”. У бліжэйшы час, дадала чыноўніца, палітыкі дамовяцца пра сустрэчу і “ўсе найважнейшыя і сур’ёзныя пытанні абмяркуюць сам-насам”.
Апошні раз Лукашэнка і Пуцін бачыліся 27 чэрвеня ў Менску на саміце кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Асобнай іх сустрэчы тады не было.






