BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка правёў нараду па ўдасканаленні дзейнасці КДБ

У нарадзе з Аляксандрам Лукашэнкам узялі ўдзел сакратар Савета бяспекі Аляксандар Вальфовіч, старшыня Камітэту дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль, генеральны пракурор Андрэй Швед, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка і кіраўнік апарату Савета міністраў Валер Вакульчык.

Лукашэнка адзначыў, што правядзенне нарады звязана не толькі з той сітуацыяй, якая складваецца ўнутры краіны, “але больш за ўсё – з ваенна-палітычнай абстаноўкай вакол Беларусі”. Як паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА, на нарадзе абмяркоўваліся пытанні ўдасканалення дзейнасці Камітэту дзяржаўнай бяспекі. У той жа час у афіцыйных матэрыялах не ўдакладняецца, якім чынам збіраюцца рэфармаваць КДБ, а сакратар Савета бяспекі Аляксандар Вальфовіч увогуле завіў, што КДБ «эфектыўна спраўляецца з нейтралізацыяй выклікаў і пагроз нацыянальнай бяспецы».

Лукашэнка ўдакладніў, што пры ўдасканаленні дзейнасці КДБ не плануецца скарачаць грашовае забеспячэнне або заробкі супрацоўнікаў гэтай структуры. “Тут якраз грошай шкадаваць не трэба для тых, хто працуе ў КДБ. Грошай чэкістам шкадаваць не трэба за канкрэтныя вынікі. Мы са старшынём тут наладзілі гэту сістэму. Я заўсёды пасля пэўных аперацый яго папярэджваю, што хлопцы, якія зарабілі гэтыя грошы, павінны іх атрымаць, нават звыш таго”, – заявіў Лукашэнка. Аднак звярнуў увагу на захаванне разумнай колькасці КДБ і рацыянальнае выкарыстанне фінансавых рэсурсаў.