Аляксандр Лукашэнка прыгразіў, што ў выпадку масавых акцыяў пратэсту, аналагічных тым, што адбыліся пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе, цалкам адключыць інтэрнэт. Заява Лукашэнкі прагучала 22 лістапада на сустрэчы ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце са студэнтамі некалькіх навучальных устаноў.
Паводле Лукашэнкі, у 2020 годзе адключалі інтэрнэт з прычыны таго, што «ў той момант размова ішла пра лёс краіны». У 2020 годзе, пачынаючы з дня выбараў 9 жніўня, па ўсёй Беларусі былі перабоі з інтэрнэтам цягам некалькі дзён. Пасля інтэрнэт «глушылі» ў часе акцый пратэсту, якія праходзілі па нядзелях.
Беларускае Радыё Рацыя






