Аляксандр Лукашэнка “прыняў рашэнне балатавацца на новы тэрмін”, паведаміла ў сваім тэлеграм-канале расейская прапагандыстка, карэспандэнт тэлеканала “Россия 1” Вольга Скабеева.
Пра інтэрв’ю Лукашэнкі Скабеевай 23 кастрычніка паведаміла яго прэс-служба.

Сёння Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары ў Беларусі на 26 студзеня 2025 года. Беларускія дэмакратычныя сілы заклікалі галасаваць на іх супраць усіх.
70-гадовы Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе ў Беларусі з 1994 года. Ён застаецца першым і надалей адзіным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя






