BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка прызнаў праблемы са здароўем і заявіў, што мае патрэбу ў адпачынку

Аляксандр Лукашэнка ўскосна прызнаў, што мае праблемы са здароўем і мае патрэбу ў адпачынку. Пра гэта ён заявіў 6 ліпеня на рэспубліканскім свяце “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”). Раней паведамлялася, што яму стала дрэнна ў Астане падчас саміту ШАС.

Скрыншот відэа

Ён прызнаўся, што цяжка перанёс апошнія дні і хацеў бы некаторы час пабыць на ўсходзе Беларусі.

Відэа фрагмента ягонага выступу апублікавала прэс-служба.

Увечары 5 ліпеня тэлеканал “Дождж” паведаміў, што стан Лукашэнкі падчас візіту на саміт ШАС у Астане рэзка пагоршыўся. Журналісты спасылаліся на ўласныя крыніцы. Па дадзеных «Дажджу», праблемы са здароўем у Лукашэнкі пачаліся 3 ліпеня, праз некалькі гадзін пасля прылёту ў Астану.