Аляксандр Лукашэнка расказаў, дзе ў Беларусі плануюць размясціць расейскія ракетныя комплексы «Арэшнік», перадае афіцыйнае агенцтва БелТА.

«Усё гэта прадумана сёння. Мы цяпер думаем, дзе, на якіх плошчах размясціць гэтую зброю. У нас ад размяшчэння стратэгічных ядзерных ракет пляцоўкі захаваныя», — сказаў ён. Лукашэнка заявіў, што ўстаноўку ў Беларусі зробяць самі, а ракету бясплатна расейцы паставяць у другой палове наступнага года.
Лукашэнка таксама заявіў, што ў Беларусі знаходзіцца ядзерная зброя. Незалежнага пацвярджэння таго, што ў Беларусі размешчаная расейская ядзерная зброя няма.