Першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу, які атрымаў канстытуцыйны статус, павінна прайсці 24–25 красавіка, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле абноўленай рэдакцыі Канстытуцыі, Усебеларускі народны сход з’яўляецца “вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя”, які вызначае стратэгічныя кірункі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.
Пасяджэнні УНС павінны праводзіцца не радзей як адзін раз на год. Усебеларускі народны сход будзе зацвярджаць асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі, Ваенную дактрыну, Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і так далей.
Беларускае Радыё Рацыя






