BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка ў перадвыбарчай праграме абяцае «аднавіць дыялог з Захадам»

Перадвыбарчая праграма Аляксандра Лукашэнкі пад назвай «Час абраў нас»  заклікае аб’яднацца для абароны Беларусі «ад знешніх і ўнутраных пагрозаў».

Здымак ілюстрацыйны

Акрамя курсу на паглыбленне партнёрства з Расеяй, Кітаем і дзяржавамі «далёкай дугі», Лукашэнка абяцае «накіраваць намаганні на аднаўленне дыялогу з Захадам і нармалізацыю адносінаў з суседзямі».

Старшыня праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандар Хіжняк у сваёй праграме пад лозунгам «Беларусь 2030: пераемнасць, стабільнасць, развіццё». Сярод прапановаў Хіжняка — адраджаць вёску, палепшыць інфраструктуру і якасць паслуг на вёсцы і ў малых гарадах. Кіраўнік праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч у сваёй перадвыбарчай праграме «За моцную Беларусь!»   абяцае падтрымку войска і сілавікоў, беларускай культуры і мастацтва, Раней свае праграмы прэзентавалі Ганна Канапацкая і Сяргей Сыранкоў.