Госць Радыё Рацыя — прадстаўнік ініцыятывы “Белпол” Уладзімір Жыгар. Наша карэспандэнтка Алеся Вербаловіч гутарыць з ім пра выраб дронаў і іншага ўзбраення для расейская арміі ў Беларусі, а таксама абмяркоўвае нядаўні выпадак з падзеннем дрона ў спальным раёне Менска.

РР: Днямі “Белпол” выпусціў такое вялікае расследванне пра кампанію, якая ў Менску робіць дроны. Распавядзіце, калі ласка, падрабязней, што гэта за кампанія, хто за ёй стаіць.
Уладзімір Жыгар: Літаральна на днях мы выпусцілі такое расследаванне, якое дастаткова шырока разышлося, таму што якраз такі была сітуацыя з ударам БПЛА ў жылы дом у Менску. У расследаванні мы расказалі, што ў траўні 2023 года ў Беларусі было зарэгістраванае ЗАТ “Беспілотныя лятальныя апараты”. У тым жа годзе гэтая кампанія набыла вытворчыя плошчы ў Менску па вуліцы Янкі Маўра, 47 па заніжанаму кошту. А сама здзелка была зроблена ў адпаведнасці з распараджэннем Лукашэнкі, якая была грыфаваная і якая была паказаная ў нашым расследаванні для служэбнага карыстання.
Мы атрымалі вытворчы план беспілотных лятальных апаратаў па стане на кастрычнік 2023 года. І з гэтага плана вынікае, што прадпрыемства будзе вырабляць баявы або актыўны крылаты беспілотнік “Эскалон” з дальнасцю палёту да 310 кіламетраў, а таксама ўдарны дрон “Міратворац” з дальнасцю палёту да 180 кіламетраў. Да канца 2025 года гэтае прадпрыемства павінны выйсці на вытворчасць парадку 1000 ударных дронаў у год. І асноўным пакупніком гэтых БПЛА з’яўляецца Расея. То бок з 2023 года па сёння гэтае прадпрыемства “Беспілотныя лятальныя апараты” ўжо перадало парадку 1000 БПЛА. І там не толькі “Эскалон” І “Міратворац”, там яшчэ “Міратворац -У” – гэта вучэбны БПЛА,
Што таксама з’яўляецца вельмі такім важным і характэрным, што часткай акцый дадзенага прадпрыемства валодае ўсім вядомы гаманец рэжыму Лукашэнкі, а таксама даўні кампаньён Чыжа Япрынцаў. Кантралюе гэтую кампанію “Беспілотныя лятальныя апараты” ЗАТ “Вектар кэпітал груп”, якім валодае Віктар Шэйман. І можна сказаць, што канечным бенефіцыянтам усяго гэтага з пункту гледжання менавіта фінансаў будуць Шэйман, Япрынцаў і ў прынцыпе сама Беларусь. Таму што шматлікія вытворчыя магутнасці, шматлікія рэалізацыйныя дзеянні адбываюцца за кошт крэдыту, які атрымала Беларусь ад Расеі за выкананне дзяржаўнай абароннай замовы. І гэтыя грошы дасталіся менавіта гэтаму канструктарскаму бюро. А таксама гэта палітычны складнік у тым ліку таму, што Беларусь перадае БПЛА, якія вельмі блізкія па сваіх характарыстыках да іранскіх “шахедаў”.
РР: Я якраз і хацела запытацца, ці не стаў “шахед” прататыпам гэтых дронаў. Наогул якую шкоду можа нанесці такі дрон?
Уладзімір Жыгар: Дастаткова вялікую шкоду могуць нанесці беспілотныя лятальныя апараты. Па сваіх характарыстыках, паўтаруся, гэтыя БПЛА не моцна саступаюць “шахедам”. Але зноў такі тут ёсць праблема для рэжыму Лукашэнкі, з якой ён сутыкаецца пастаянна, – гэта немагчымасць стоадсоткавай лакалізацыі вытворчасці ў Беларусі. То бок частку абсталявання, частку нейкіх камплектуючых дэталяў усё адно даводзіцца закупляць не толькі, умоўна, у Пакістане, Іране ці Кітаі, але і ў краінах заходняга свету, то бок цывілізаваных краінах.
То бок яны зьвярталіся ў Кітай, у Іран, Пакістан. Нейкія рэчы яны могуць адтуль прывезці, нейкія ўмоўныя лініі могуць там быць пастаўленыя і наладжаныя. Але ёсць вялікая колькасць кампанентаў, якія не вырабляюцца ні ў Кітаў, ні ў Пакістане, ні ў Іране. Яны вырабляюцца, умоўна, у Нямеччыне, Японіі, і іх неабходна закупляць. Але зноў такі з-за санкцыйных абмежаванняў рэжыму Лукашэнкі рабіць гэта даволі складана.
Уладзімір Жыгар падкрэслівае: Лукашэнка так ці іначай уцягвае Беларусь у вайну супраць Украіны, і наступствы гэтага могуць быць жахлівымі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






