BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка ўнёс у Палату прадстаўнікоў праект зменаў у крымінальнае заканадаўства

Лукашэнка ўнёс у Палату прадстаўнікоў законапраект «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». Дакумент прадугледжвае змякчэнне пакаранняў па шэрагу злачынстваў, у тым ліку «наркатычных», але не закране  т. з. «экстрэмістаў».

Фота: rt-online.ru

Згодна з прапанаванымі ў законапраекце зменамі, не будуць караць пазбаўленнем волі жанчын і адзінокіх мужчын, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў і ўпершыню ўчынілі няцяжкія злачынствы, а таксама непаўналетніх і інвалідаў I групы. Выключэнне складаюць выпадкі, калі гэтыя асобы зьдзейснілі «экстрэмісцкія» або звязаныя з ужываннем гвалту злачынствы. Такія ж правілы прадугледжаныя ў частцы ўзяцця пад варту.

Законапраект таксама карэктуе нормы адказнасці за наркатычныя злачынствы. Напрыклад, прадугледжваюцца альтэрнатыўныя больш мяккія пакаранні ў выглядзе арышту на тэрмін да трох месяцаў за набыццё або захоўванне наркотыкаў.

Агулам у законапраекце перагледзелі санкцыі 97 складаў злачынстваў, 65 з іх дапоўнілі альтэрнатыўнымі больш мяккімі відамі пакаранняў.

Беларускае Радыё Рацыя