BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка выказаў спачуванне з нагоды гібелі Алі Хаменэі

Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне прэзідэнту Ірану Масуду Пэзэшкіяну ў сувязі з гібеллю Вярхоўнага лідара гэтай краіны Алі Хаменэі.

Аляксандр Лукашэнка. Здымак ілюстрацыйны.
Аляксандр Лукашэнка. Здымак ілюстрацыйны.

Тэкст спачування апублікаваны на афіцыйным сайце Лукашэнкі.

“З глыбокім болем і смуткам у Рэспубліцы Беларусь успрынялі трагічную навіну аб гібелі вярхоўнага лідара Ісламскай Рэспублікі Іран Алі Хаменэі ў выніку вераломнай атакі”, — гаворыцца ў спачуванні.

Там указваецца, што духоўны лідар застаўся верным свайму народу да апошняга ўздыху і мужна прыняў пакутніцкую смерць, адстойваючы суверэнітэт і незалежнасць Ірану.

“Памяць аб Алі Хамэнэі, яго служэнні краіне захаваецца ў сэрцах мільёнаў людзей. Яго жыццёвы шлях застанецца часткай нацыянальнай спадчыны Ірана і важнай старонкай сусветнай гісторыі”, — напісаў беларускі дыктатар.

Беларускае Радыё Рацыя