BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка выказаўся пра даты выбараў, але канчатковай не назваў

Аляксандр Лукашэнка на сённяшняй нарадзе выказаўся пра магчымую дату правядзення “выбараў”.

“Наступныя выбары прэзідэнта Беларусі, паводле Канстытуцыі, мы павінны правесці не пазней за 20 ліпеня. Вось крайні тэрмін – 20 ліпеня, да якога мы павінны правесці выбары. І трэба вельмі ўдумліва паставіцца да вызначэння дня галасавання. І перыяду, на які ляжа электаральная нагрузка, паколькі давядзецца адцягнуць людзей, працоўныя рэсурсы ў тыя камісіі, якія мы будзем ствараць. Неабходна зрабіць усё, каб нічога не парушыла звыклы рытм жыцця краіны,» – сказаў Лукашэнка, перадае яго прэс-служба.

Нагадаем, у сярэдзіне жніўня аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў BELPOL са спасылкай на крыніцы заявіла, што выбары плануецца правесці 23 лютага 2025 года.

Беларускае Радыё Рацыя