BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка вызваліў 14 палітвязняў

“Дзякуючы моцнаму лідарству прэзідэнта Трампа сёння былі вызвалены 14 зняволеных з Беларусі. Дзякуй ураду Літвы за супрацоўніцтва і дапамогу — яны застаюцца сапраўдным сябрам і саюзнікам, – напісаў у сетцы X Джон Коўл, намеснік спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Украіне Кіта Келага.

Фота: t.me/tsikhanouskaya/

Стала вядома, што сярод вызваленых палітвязень Сяргей Ціханоўскі, муж Святланы Ціханоўскай. А таксама экс-дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна.

Вызваленая Галіна Краснянская – 69-гадовая беларуска Швецыі атрымала 5 гадоў зняволення. Вызвалены Кірыл Балахонаў – 21-гадовы хлопец быў асуджаны па справе «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта». Вызваленыя бізнесовец Сяргей Шэлег, журналіст Ігар Карней, Акіхіра Гаеўскі-Ханада.

Усе яны вывезеныя з Беларусі ў Літву, дзе іх стустрэла Святлана Ціханоўская.

Першае фота вызваленых палітвязняў, фота “Радыё Свабода”

Гэта стала магчымым у выніку візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келага.