BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка заявіў, што Беларусь вырабляе пускавыя ўстаноўкі для расейскіх ракет «Арэшнік».

Беларусь займаецца вытворчасцю пускавых установак для балістычных ракет сярэдняй далёкасці «Арэшнік» і чакае паступлення ракет з Расеі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 13 сакавіка журналістам у Маскве. Лукашэнка сказаў, што «мы сёння фактычна заканчваем некалькі пускавых установак» і што ракеты спатрэбяцца «ад старэйшага брата». Ён дадаў, што ракет «Арэшнік» у Беларусі пакуль няма.

Здымак ілюстрацыйны

26 студзеня падчас прэсавай канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што расейскія ракеты «Арэшнік» прыбудуць у Беларусь «з дня на дзень» і, хутчэй за ўсё, будуць размешчаныя ў Воршы.

13 сакавіка Аляксандр Лукашэнка з першым пасля выбараў афіцыйным візітам прыляцеў у Маскву. Прэсавая служба Лукашэнкі анансавала падпісанне пакета дакументаў па выніках перамоў, а таксама «шэраг іншых захадаў, прадугледжаных яго афіцыйным статусам».