BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка запланаваў інаўгурацыю на Дзень Волі

Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 25 сакавіка — у Дзень Волі, які для многіх беларусаў з’яўляецца сімвалам незалежнасці і свабоды. Інфармацыя з’явілася ў неафіцыйным тэлеграм-канале прэс-службы Лукашэнкі «Пул Першага». 

Здымак ілюстрацыйны

Гэта будзе ўжо сёмая інаўгурацыя Лукашэнкі. Папярэдняя, у 2020 годзе, прайшла таемна і без афіцыйных абвестак. Цырымонію правялі ў Палацы Незалежнасці ў Менску ў прысутнасці прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і сілавых структур. Падрабязнасці сталі вядомыя толькі пасля таго, як у сетцы з’явіліся відэакадры і фотаздымкі.

Інаўгурацыя 2020 года выклікала шырокую хвалю пратэстаў у Беларусі. Людзі выйшлі на вуліцы, бо лічылі вынікі выбараў сфальсіфікаванымі.

Беларускае Радыё Рацыя