BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка застрашвае родных тых, хто выйшаў на акцыі ў Варшаве

Падчас выказванняў, звязаных з акцыямі пратэсту беларусаў у Варшаве, Аляксандр Лукашэнка зрабіў пагрозы на адрас сем’яў і блізкіх тых, хто ўдзельнічае ў мерапрыемствах за мяжой.

«Мы далі зразумець, што іх родныя, бацькі і блізкія жывуць у Беларусі. Вы падстаўляеце сваіх людзей. А з вамі мы разбяромся. Многія патэнцыйныя ўдзельнікі сказалі: “Калі вы дурні, ідзіце, а мы не пойдзем. Мы не хочам, каб нашы родныя пацярпелі, і самі калісьці жадаем вярнуцца дадому, магчыма, нават пры гэтым прэзідэнце”», заявіў Лукашэнка.

Такімі пагрозамі ўлады Беларусі спрабуюць стрымліваць актыўнасць дыяспары, якая сёння праводзіць акцыі салідарнасці і пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.