Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў структуры Міністэрства абароны.
Намеснікам міністра абароны прызначаны Аляксандр Навуменка. Андрэй Жук, які займаў гэтую пасаду раней, вызвалены ад яе і звольнены ў запас па ўзросце, паведамляе “Пул першага”.
Навуменка да прызначэння займаў пасаду камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл. Яго змяніў Аляксандр Бас, які вызвалены ад пасады начальніка галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл.