BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка зноў абрынуўся з прэтэнзіямі на суседнія краіны

фота OLGA MALTSEVA / POOL/PAP/EPA

Лукашэнка ў час ўчорашняга візіту да Пуціна на адзначэнні 80-ых угодкаў зняцця блакады Ленінграда ў сваіх гістарычных ацэнках другой сусветнай вайны і цяперашніх падзей зноў абрынуўся з прэтэнзіямі да суседніх з Беларуссю краінаў.

“— Многім перашкаджаюць магілы нашых герояў. Яны аддаюць перавагу здраднікам і прадажнікам. Ідэйныя прыхільнікі забойцаў і здраднікаў пакланяюцца катам у сваіх парламентах і развязалі вайну на магілах і помніках у Польшчы, краінах Балтыі і Украіне”. Поўныя вар’яты, – заявіў Лукашэнка.

Пры тым ён адзначыў, што беларусы гатовыя да перамоваў, «але пры ўмове павагі да іх гістарычнай памяці і праўды пра тую вайну». — Мы адкрытыя для кожных сяброўскіх крокаў насустрач. І ў Расеі, і ў Беларусі, – запэўніваў Лукашэнка.

Пры тым начальнік Беларусі зусім “забыўся”, што гэта якраз яго падначаленыя знішчаюць пахаванні і помнікі польскім жаўнерам на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя