Генерал-маёр Віктар Гулевіч вызвалены ад пасады начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі – першага намесніка міністра абароны. Адпаведны ўказ сёння падпісаў Лукашэнка, паведамляе Telegram-канал «Пул Первого”.
Прычынай гэтага рашэння называецца ўзрост Гулевіча. Адзначаецца, што генерал-маёр звольнены з ваеннай службы ў запас з правам нашэння вайсковай формы і знакаў адрознення.
Праз падтрымку расейскай агрэсіі ва Украіне Гулевіч знаходзіцца пад санкцыямі 27 краін ЕЗ, Вялікабрытаніі, Канады і іншых дэмакратычных дзяржаў.
Беларускае Радыё Рацыя