BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Лукашэнка будзе аб’яўлены ў міжнародны крымінальны вышук”

Павел Латушка
Павел Латушка

Намеснік старшыні Пераходнага кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка пракаментаваў рашэнне ад 12 сакавіка Міжнароднага крымінальнага суда (ICC), які пачаў расследаванне дзейнасці рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі са злачынствамі супраць чалавечнасці:

– На этапе расследавання Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда збірае і аналізуе доказы, вызначае асоб, якія нясуць найбольшую адказнасць за меркаваныя злачынствы. Напрыклад, справа грамадзяніна Лукашэнкі. Ці дасягнуты прававы парог для звароту з хадайніцтвам да палаты папярэднага вядзення расследавання МКС аб выдачы ордэра на арышт і позвы аб яўцы ў суд?.. Мы выказваем удзячнасць ураду Літвы, які перадаў матэрыялы з дадзенымі злачынствамі на разгляд Офіса пракурора.

Як дадае палітык, ініцыятыва перадачы беларускай сітуацыі ў ICC была падтрымана і рэалізавана Народным антыкрызісным упраўленнем у супрацы з Міністэрствам юстыцыі Літвы. На думку кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, сёння можна ўпэўнена сцвярджаць, што Лукашэнка будзе абвешчаны ў міжнародны крымінальны вышук.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя