BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнку тэрмінова выклікалі ў Маскву

11 красавіка ў Маскве Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным у фармаце «сам-насам».

Паводле Telegram-канала «Пул Первого», Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць тэматыку развіцця супрацоўніцтва Беларусі і РФ у розных сферах, «пытанні, якія патрабуюць разгляду на вышэйшым узроўні». «У цэнтры ўвагі на перамовах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў па рэагаванню на існыя выклікі і пагрозы», – зазначаецца ў паведамленні.

12 красавіка Лукашэнка і Пуцін возьмуць удзел у сумесным мерапрыемстве з нагоды Дня касманаўтыкі і абмяркуюць далейшыя перспектывы супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.

Раней гэтая сустрэча ў Маскве не анансавалася.