На тых, хто выстройваецца ў чэргі да ваенкаматаў_ і тых, хто ні пры якіх абставінах не хоча ісці на фронт, цяпер падзяляюцца людзі ва Украіне.
Такімі назіраннямі падзяліўся беларус Валеры Бабарыка, які цяпер жыве і займаецца валанцёрскай дзейнасцю на ўкраінскай тэрыторыі. Ён адзначыў, што на мабілізацыю таксама ўплывае фактар адсутнасці магчымасці працягнення ўкраінскіх дакументаў:
– Калі паглядзець на закон, які быў прыняты нядаўна адносна мабілізацыі, тое, што шматлікія мужчыны прызыўнога ўзросту не могуць зрабіць цяпер дакументы, пашпарты, то чэргі, канешне, павялічыліся ў прызыўныя пункты, ТЦК, каб стаць на ўлік. Але калі ўзяць Кіеў, я тут жыву, то настроі людзей там таксама, напэўна, 50 на 50. Таму што хтосьці падтрымлівае гэта, а хтосьці наадварот – супраць мабілізацыі. Таму такі цяжкі момант.
Расейская агрэсія на Украіну доўжыцца звыш двух гадоў. Бліжэйшымі тыднямі ўкраінскі бок атрымае дапамогу ў выглядзе фінансаў і зброі ад ЗША.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя