BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мацей Жыўна: Нават у варунках «цяжкога суседства» супраца з Беларуссю можа аднавіцца

У межах Форуму Супольнасці і Пагранічнага Развіцця Еўрапейскага Звяза адбылася прэс-канферэнцыя, якая падсумавала першыя вынікі сустрэчы і вызначыла асноўныя напрамкі супрацоўніцтва на памежных тэрыторыях.

На прэс-канферэнцыі выступіў Сенатар XI склікання і віцэ-маршалак Сената XI склікання Мацей Жыўна, які адзначыў важнасць падтрымання дыялогу з Беларуссю нават у складаных геапалітычных умовах:

– Колькі гадоў таму на эканаміных форумах і спатканнях у Беластоку мы гаварылі пра будаўніцтва добрасуседства з Беларуссю, Украінай, Літвой. Сёння, у сувязі з вайной ва Украіне з Расеяй, да якой дэ-факта далучылася і Беларусь, стала суседства цяжкім. Аднак варта выкарыстоўваць сродкі Еўразвяза, каб усё ж такі разлічваць на вяртанне той ранейшай супрацы.

Асобна Мацей Жыўна агучыў магчымасць адкрыцця мяжы паміж Польшчай і Беларуссю, адзначаючы, што рашэнні будуць прымацца з улікам бяспекі, эканамічных і рэгіянальных інтарэсаў.

– Маю надзею, што прэм’ер Дональд Туск зрэагуе на тыя сігналы, якія з’явіліся. Каб прынамсі яшчэ адзін памежны пераход з Беларуссю у Падляшскім ваяводстве адкрыць. Бо тут маем сямейныя і сваяцкія адносіны паміж жыхарамі памежных рэгіёнаў. Таму варта гэтую прастору прыадкрыць.

Прэс-канферэнцыя стала знакам салідарнасці мясцовых уладаў, бізнесу і еўрапейскіх інстытуцый у справе развіцця памежных рэгіёнаў і ўмацавання стабільнасці.

Як паведамляецца, на 15-й гадзіне на Форуме чакаецца прысутнасць прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска, які зробіць заяву для ўдзельнікаў і СМІ.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя