BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мацей Жыўна: Верасень 1939 года з Польшчай не паўторыцца

Сенатар XI склікання і віцэ-маршалак Сената XI склікання Мацей Жыўна паходзіць з Беластока. А таму добра ведае праблемы і настроі жыхароў памежных рэгіёнаў. На фоне запланаваных на 12-га верасня расейска-беларускіх вучэнняў “Захад-2025”, сітуацыя з дронамі над польскай тэрыторыяй і перспектыва закрыцця мяжы з Беларуссю робяць гэтыя тэмы асабліва вострымі.

У праграме «Госць Рацыі» з сенатарам і віцэ-маршалкам Сената Мацеем Жыўнам мы паразмаўлялі пра тое, як Польшча абараняе сваё неба, наколькі бяспечнымі могуць адчуваць сябе жыхары памежных рэгіёнаў і якія палітычныя і гуманітарныя фактары ўплываюць на рашэнні пра мяжу.

РР: Вы неаднойчы выступалі ў падтрымку падляшскіх прадпрымальнікаў, якія прасілі адкрыць памежныя пераходы для беларускіх пакупнікоў, якія раней наведвалі Падляшша, аднак маем, што маем, – 12 верасня цалкам зачыняецца польска-беларуская мяжа. На вашую думку, як гэта адаб’ецца на жыцці Падляшша?

Мацей Жыўна: Гэта няпростая для нас сітуацыя. Але ў абліччы парушэння польскай паветранай прасторы, а таксама вайсковых манеўраў на Беларусь «Захад 2025», было прынятае гэтае рашэнне. Я маю надзею, што закрыццё не будзе доўга працягвацца. І беларускі бок спыне гэты міграцыйны крызіс і не паўторацца падобныя атакі дронаў. І гэта паспрыяе таму, што пасля пэўнага часу, чуганачны і аўтамабільны пераходы адновяць сваю працу ў Тэрэспалі. Магчыма і ў Кузніцы. Але адбудзецца гэта праз месяц-два, ці пазней – на гэта не магу вам адказаць.

РР: Таксама ў Польшчы знаходзіцца каля 300 тысяч беларусаў, грамадзян Беларусі, многія ездзілі на радзіму, са складанасцямі, але змаглі вярнуцца ў Польшчу. І пасля вось гэтага закрыцця мяжы ці магчыма будзе хаця б карыстацца поштай, дасылаць пасылкі. Ці і тут будуць перашкоды?

Мацей Жыўна: Так, сапраўды гэта вялікая праблема ў кантактах грамадзян Беларусі. Але мы мусім памятаць, што Беларусь сёння знаходзіцца на баку Расеі ў вайне з Украінай. І найгоршая вядомасць, што прылёты дронаў адбыліся з тэрыторыі Беларусі. Ну і да ўсяго гэтага вайсковыя манеўры адбываюцца на тэрыторыі Беларусі. Таму цалкам магчыма, што такое рашэнне прыме і літоўскі бок, адносна граніцы з Беларуссю.

РР: Вы як раз знялі ў мяне з языка пытанне. Адносна суседніх краін, Літва, Латвія, ці будуць сапраўды яны закрываць свае межы з Беларуссю і пры якіх умовах?

Мацей Жыўна: На маю думку, гэта можа быць рашэннем з боку НАТА, пакуль манеўры «Запад 2025» не закончацца і не будзе выяснення справы прылёту дронаў, – усе гэтыя краіны магчыма будуць зачыняць таксама свае граніцы.

РР: На Падляшшы ўспамінаюць 90-ыя гады, як тагачасны прэзідэнт Польшчы казаў пра тое, што кожны жадаючы паляк можа да сваёй нарачонай на ровары ездзіць у Беларусь без перашкод. Сёння непажадана палякам выязджаць у Беларусь?

Мацей Жыўна: Мы гэта пабачым у бліжэйшыя дні і тыдні, як гэта выглядае. Маем ад учорашняй атакі сітуацыю падвышанага стану гатоўнасці памежнікаў на граніцы. Напэўна памежны пераход цалкам не будзе працаваць. Пабачым, як адрэагуе беларускі бок. Тут таксама ёсць важнае пытанне для ўраду, што рабіць з тымі грамадзянамі Беларусі, якія раней перакрочылі мяжу і зараз знаходзяцца ў Польшчы, і з палякамі, якія засталіся на беларускім баку і якія павінны вярнуцца да свайго дому. Гэтая праблема зараз знаходзіцца ў пошуку вырашэння.

РР: Не магу не спытаць пра кітайскія інтарэсы. На ваш погляд, ці паўплывае закрыццё мяжы на адносіны Польшчы і Кітая, бо ўжо чакаецца візіт міністра замежных спраў Кітая ў Польшчу?

Мацей Жыўна: Закрыццё чыгуначнага пераходу сапраўды моцна ўскладніць транзіт з Кітаю і Казахстану. І магчыма гэтыя краіны нейкім чынам паўплываюць на Беларусь, каб яна інакш пачала паводзіць сябе на польска-беларускай мяжы. Гэта ўжо задача дыпламатычных службаў. І пабачым, ці прынясе гэта нейкі эфект.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя