BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мацкевіч і Пракоп’еў дыскутавалі ў Вільні

Дыскусія паміж беларускім філосафам, былым палітвязнем Уладзімірам Мацкевічам і бізнесменам Вадзімам Пракоп’евым адбылася 16 лютага ў Беларускім Замку ў Вільні. Падчас яе спікеры адказалі на шэсць пытанняў, падрыхтаваных адзін аднаму, а таксама на некалькі пытанняў з залы. Яны тычыліся выклікаў, перад якімі стаіць беларускае грамадства, слуханняў у Каардынацыйнай Радзе ды іншых важных тэмаў для Беларусі.

Уладзімір Мацкевіч
Уладзімір Мацкевіч

А вось першае пытанне было зададзена Уладзіміру Мацкевічу наконт лёсу Расеi пасля смерці Пуціна і надзеі на яе дэмакратызацыю. На што ён адказаў наступнае:

– Каб хоць часткова ўладкаваць Расею, яна павінна быць расколатая на некалькі частак. І тады кожную частку паасобку можна было б уладкаваць. Я не магу сказаць, ці разваліцца Расея зараз, у выніку паразы ў гэтай вайне. Але, калі параза не будзе досыць відавочнай, то ніякіх спадзяванняў на дэмакратызацыю Расеі ў мяне няма.

Вадзім Пракоп’еў

Пры адказе на пытанне “у чым галоўная праблема беларускай нацыі, у тым ліку ў эміграцыі, і якая задача стаіць прад народам” Вадзім Пракоп’еў зазначыў, што гэта змена палітычнага рэжыму ў Беларусі:

– Паліталагічна, калі па канонах падыходзіць, то павінна быць палітычная альтэрнатыва. То бок, калі ёсць “мінус”, то мусіць быць “плюс”. Уласна задача альтэрнатывы займацца такім праектам змены рэжыму ў Беларусі. Як магла б выглядаць беларуская палітычная альтэрнатыва? Яна магла б выглядаць у гэтых нязручных умовах як узнікненне цэнтра палітычнай сілы за мяжой. Я лічу, што ўзнікненне цэнтра палітычнай сілы за мяжой больш немагчыма.

Паводле Вадзіма Пракоп’ева, замест будаўніцтва цэнтра палітычнай сілы беларусам трэба засяродзіцца на стварэнні палітычнага і бізнес-лобі ў Амерыцы. На што Уладзімір Мацкевіч адказаў, што каб сапраўды займацца лабісцкай дзейнасцю ў Амерыцы, неабходна выконваць усе фармальныя і законныя патрабаванні да лабісцкай дзейнасці, а з гэтым існуюць цяжкасці, асабліва звязаныя з фінансаваннем.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя