BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мадура можа наведаць Беларусь ужо ў кастрычніку-лістападзе

Нікалас Мадура можа наведаць Беларусь ужо ў кастрычніку-лістападзе бягучага года, пра гэта паведаміў у нядзелю прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе sputnik.by.

Фота: AFP

Раней Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мадуру з перамогай на выбарах і выказаў спадзяванне, што да канца года адбудзецца іх сустрэча.

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, у Менску разлічваюць і на візіт кіраўніка Нікарагуа Даніэля Артэгі. Галоўчанка зазначыў, што ў дзвюх краін “усё выдатна складваецца”, таму нікарагуанскі прэзідэнт рыхтуецца прыехаць у сталіцу Беларусі.