Магчымая толькі замарозка канфлікту ці яго эскалацыя. Але вырашэнне пытання з вайной без Злучаных Штатаў Амерыкі немагчымае. У дадзеным выпадку ЗША не хочуць выходзіць на эскалацыю, а еўрапейцы да яе не гатовыя. Так мірны план і ў цэлым перамовы па завяршэнні вайны ва Украіне пракаментаваў расейскі палітолаг, прадстаўнік аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі “Прававое садзейнічанне – Астрэя” Антон Громаў:

– Сітуацыя тут, канешне, складаная, таму што зразумела, што ў адміністрацыі Белага дома, у Трампа, ёсць рычагі ціску на Кіеў, але ў іх няма рычагоў ціску на Пуціна. То бок зразумела, што прымусіць Зяленскага той ці іншай дамовы і эліты яны неяк яшчэ могуць. Але тут пагаршаецца сітуацыя тым, што еўрапейскія эліты не маюць кансалідаванай пазіцыі. То бок яны гатовыя працягваць вайну, але, на жаль, не ўдзельнічаючы ў ёй напрамую.
Сітуацыя вакол мірнага плана для Украіны дынамічная і ў той жа час складаная. Нягледзячы на тое, што Расея высока ацэньвае некаторыя аспекты прапановы, яна катэгарычна адмаўляецца ісці на кампраміс па ключавых пытаннях мірнага плана, такіх як прызнанне суверэнітэту над анексаванымі тэрыторыямі. Украіна таксама мае ўласныя чырвоныя лініі, якія не даюць так хутка прыйсці да дамоўленасцяў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






