BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Магутныя выбухі ў Емене

У партовым горадзе Хадэйда пад кантролем хусітаў у Емене ў суботу, 20 ліпеня, прагрымела серыя магутных выбухаў, затым успыхнулі буйныя пажары. Як піша сайт vesty.co.il, пра гэта паведамляюць арабскія СМІ.

Ліванскі тэлеканал «Аль-Маядзін», звязаны з Хізбалой, прыпісвае ВПС Цахала атаку на Хадэйду і сцвярджае, што ў атацы былі задзейнічаныя шматфункцыянальныя знішчальнікі амерыканскай вытворчасці F-35. Да моманту публікацыі Армія абароны Ізраіля не ўзяла на сябе адказнасць за налёт на Емен. Ізраіль не адзіная краіна, на ўзбраенні якой знаходзяцца F-35.

Перад ударам у арабскіх сацсетках была распаўсюджаная фатаграфія самалёта-дазапраўшчыка. У еменскіх СМІ паведамілі, што самалёт быў абстраляны ракетамі «зямля-паветра».

Удары былі нанесены па нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах, электрастанцыі і іншых цэлях. Савудаўскі тэлеканал «Аль-Хадат» сцвярджае, што было не менш за 10 нападаў.