BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Майка Уолца звольнілі з пасады дарадцы Трампа ў нацыянальнай бяспецы

Майк Уолц больш не займае пасады дарадцы прэзідэнта Злучаных Штатаў у нацыянальнай бяспецы. Пра гэта паведаміў тэлеканал Fox News.

Раней стала вядома, што ў ЗША пачалі расследаванне ў сувязі з працёкам інфармацыі праз мэсэнджар Signal. У ім міністр абароны Піт Гэґсэт з іншымі службоўцамі абмяркоўвалі ўдары па еменскіх хусітах.

Раней было ўхваленае рашэнне, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША мусіць захаваць групавы чат у мэсэнджары Signal з абмеркаваннем удараў па еменскіх хусітах, у які памылкова ўключылі галоўнага рэдактара выдання The Atlantic Джэфры Голдбэрга. Майк Уолц тады заявіў, што бярэ на сябе «поўную адказнасць» за працёк інфармацыі. У інтэрв’ю Fox News Уолц прызнаў, што стварыў гэты чат і каардынаваў яго працу. Паводле яго слоў, ён не ведае, як Джэфры Голдбэрг апынуўся там, дзе, акрамя яго, былі 18 чалавек.

Фота: GettyImages