BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Макрон аднавіў практыку шматгадзінных размоў з Пуціным

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 1 ліпеня ўпершыню за тры гады правялі тэлефонную размову. У Крамлі пацвердзілі, што гутарка адбылася, тое ж зрабілі ў Елісейскім палацы ў Парыжы. Як паведамляецца, размова працягвалася больш за дзве гадзіны.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле французскага выдання Le Monde, Макрон заклікаў Пуціна як мага хутчэй спыніць агонь ва Украіне. У адказ Пуцін зноў абвінаваціў Захад у тым, што той шмат гадоў фармаваў ва Украіне «антырасейскую пляцоўку» і цяпер зацягвае вайну. Макрон падкрэсліў, што Францыя падтрымлівае незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, і яшчэ раз запатрабаваў неадкладнага спынення агню.

Паводле паведамлення агенцтва France Press, Макрон мае намер і далей падтрымліваць кантакт з Пуціным. Паведамляецца таксама, што пасля кантакту з Пуціным Эмануэль Макрон патэлефанаваў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму і пераказаў яму змест размовы.

Беларускае Радыё Рацыя