Вайна ва Украіне. Эмануэль Макрон у тэлеінтэрв’ю заявіў, што сухапутныя аперацыі заходніх войскаў ва Украіне «можа спатрэбіцца ў нейкі момант». Прэзідэнт Францыі дадаў, што яго краіна «не мае абмежаванняў» у дапамозе Украіне і адкажа на дзеянні Расеі.

«Магчыма, у нейкі момант — я б не хацеў гэтага і не праяўляў бы ініцыятыву — наземныя аперацыі будуць неабходныя, каб супрацьстаяць расейскім сілам», — сказаў Макрон. Паведамляе AFP. Агенцтва адзначыла, што прэзідэнт Францыі выступіў неўзабаве пасля вяртання з Берліна, дзе сустрэўся з кіраўнікамі ўрадаў Польшчы і Нямеччыны.
Як паведамляе партал «Украінская праўда», Макрон заявіў, што «Расея не павінна і не можа выйграць гэтую вайну. Наша мэта таксама — аднавіць трывалы мір у Еўропе… мы не пойдзем па шляху эскалацыі, таму што нам не патрэбная новая вайна, але мы гатовыя сказаць, што мы не маем абмежаванняў і будзем адказваць на дзеянні Расеі».
Беларускае Радыё Рацыя






