BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Макрон стварае кааліцыю для адпраўкі вайсковых інструктараў ва Украіну

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон плануе стварыць кааліцыю краін для адпраўкі заходніх вайсковых інструктараў ва Украіну, паведаміла нямецкая газета Welt am Sonntag са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы ў Бруселі, піша Deutsche Welle.

Паводле інфармацыі выдання, на мінулым тыдні начальнік Галоўнага штаба Узброеных сіл Францыі Цьеры Буркхард накіраваў ліст ва ўрады ЗША і шэрагу еўрапейскіх краін з запрашэннем прыняць удзел у навучальнай місіі ва Украіне ў рамках шматнацыянальнай «кааліцыі ахвочых». Такую прапанову атрымалі ў тым ліку Вялікабрытанія, Польшча, Нідэрланды, краіны Балтыі, Данія і Швецыя. Пры гэтым Парыж праігнараваў федэральны ўрад Германіі — у Берлін запрашэнне так і не паступіла.

Нямецкія ўлады за апошнія тыдні неаднаразова давалі зразумець, што нямецкія вайскоўцы не будуць браць удзел у вучэбнай місіі для падрыхтоўкі ўкраінскіх жаўнераў. Пра адмову ад удзелу загадзя папярэдзілі і ў Белым доме, але запрашэнне ў Вашынгтон усё ж такі адправілі, адзначае Welt am Sonntag.